Беларуская Служба

Борт старшыні Еўракамісіі папаў пад варожае заглушэнне сігналу GPS

01.09.2025 14:32
Самалёт меў цяжкасці з прызямленнем у Балгарыі і экіпаж быў вымушаны выкарыстоўваць традыцыйныя папяровыя карты без электроннай падтрымкі.
Старшыня Еўракамісія Урсула фон дэр Ляйен PAP/Michał Zieliński

Еўракамісія пацвердзіла, што самалёт з яе кіраўніцай Урсулай фон дэр Ляйен на борце сутыкнуўся з  навіганцынымі праблемамі праз памехі сігналу GPS. 

У нядзелю, 31 жніўня, борт на якім ляцела палітык, меў цяжкасці з прызямленнем у Балгарыі і экіпаж быў вымушаны выкарыстоўваць традыцыйныя папяровыя карты без электроннай падтрымкі.

Прадстаўніца Еўракамісіі Арыяна Подэста паведаміла, што самалёт прызямліўся бяспечна, а балгарскія ўлады падазраюць Расіі ў варожых дзеяннях:

«Мы цалкам усведамляем тое, што адбываецца, мы прызвычаіліся да пагроз і запужванняў, якія з’яўляюцца пастаянным элементам варожых дзеянняў Расіі. Інцыдэнт падкрэслівае неабходнасць павышаць абаронныя магчымасці ЕС, павялічваць падтрымку Украіны, а таксама ўмацоўваць гатовасць Еўропы», — адзначылі ў Еўракамісіі.

Расійскія спецслужбы рэгулярна заглушаюць сігнал GPS на ўсходнім флангу НАТА і ў басейне Балтыйскага мора, што ўскладняе навігацыю самалётаў, караблёў і ваенных суднаў, і неаднойчы вызывала занепакоенасць краін рэгіёну, бо такія інцыдэнты могуць прывесці да няшчасных выпадкаў.

IAR/эж

Прэм'ер Польшчы і старшыня Еўракамісіі наведалі мяжу з Беларуссю 

31.08.2025 11:03
Галоўныя тэмы сустрэчы — бяспека і абарона, у тым ліку ўмацаванне ўсходняй мяжы Еўрапейскага Саюза.